Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАЛЕЎСКІ Францішак Геранім 

МАЛЕЎСКІ Францішак Геранім

[Malewski Franciszek Hieronim; псеўданімы: Яраш; Франц Семяновіч; крыптанім: F.M.; 21.8.1800, Вільня — 10.4.1870, Санкт-Пецярбург], журналіст, публіцыст, мемуарыст. У 1815 скончыў Віленскую гімназію і паступіў на юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. Быў знаўцам зах.-еўрапейскай літаратуры. 4.11.1817 па прапанове А.Міцкевіча прыняты ў Таварыства філаматаў; хутка стаў відным членам таварыства: сурэдактар «Філамацкіх статутаў», аўтар праектаў рэформ таварыства; з 7.9.1818 генеральны сакратар таварыства. Быў таксама членам «Таварыства сяброў», у якім арганізаваў Статыстычны камітэт, падрыхтаваў для яго інструкцыю, апублікаваную без згоды цэнзуры пад назвай «Opis geograficzny». Удзельнічаў у стварэнні Таварыства філарэтаў; апрацаваў «Статуты» таварыства, быў абраны віцэ-прэзідэнтам. Пасля сканчэння ун-та пакінуты для падрыхтоўкі на званне прафесара. За кошт Віленскага ун-та адпраўлены для працягу вучобы ў замежныя ун-ты. У ліст. 1821 — сак. 1822 знаходзіўся ў Варшаве, потым выехаў у Берлін. Пасля наведаў Йену, Гале, Лейпцыг, Дрэздэн, Прагу. У сувязі з працэсам над філарэтамі быў арыштаваны 20.12.1823 у Берліне па патрабаванні вялікага князя Канстанціна. 1.2.1824 выданы расійскім уладам; дастаўлены ў Варшаву; у крас. 1824 прывезены ў Вільню. Падзеі таго часу апісаў у «Турэмным дзённіку». 14.8.1824 прыгавораны да дэпартацыі ў глыб Расіі. Выехаў з Вільні 25.10.1824; па дарозе сустрэўся з А.Міцкевічам і разам з ім паехаў у Пецярбург. 19.7.1825, не атрымаўшы дазволу жыць у Адэсе, накіраваўся ў Маскву. У 1827 разам з А.Міцкевічам спрабаваў арганізаваць выданне час. «Iris», але не атрымалі згоды ўладаў. У снеж. 1827 пасяліўся ў Пецярбургу. З 1829 працаваў пры 3-м дэпартаменце Сената ў аддзяленні Метрыкі ВКЛ; з чэрв. 1834 метрыкант; пазней стаў дырэктарам аддзела Метрыкі ВКЛ і тайным саветнікам. Адначасова з 1830 разам з І.Даніловічам працаваў над кадыфікацыяй права для губерняў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Адмовіўся ад прапанаванай пасады сенатара. У 1830 арганізаваў «Tygodnik Petersburgski», рэдактарства ў якім потым перадаў Ю.Пшэцлаўскаму. Сам пісаў у «Tygodnik Petersburgski» ананімна.

Тв.: Dziennik wiкzienny // Z filareckiego њwiata. Warzsawa, 1924; Z nieznanych listуw do їony // Echo Polskie (Moskwa). 1916.

Літ.: Witkowska A. Rуwieњnicy Mickiewicza. Warszawa, 1962; Proces filaretуw w Wilnie // Archiwum do Dziejуw Literackich. Krakуw, 1890; PSB, z. 81.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".