Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАЙЗЕЛЬ Юрый Навумавіч 

МАЙЗЕЛЬ Юрый Навумавіч

[студз. 1902, в. Кулікі Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — вер. 1942, ГУЛАГ], гісторык, журналіст. З 1918 супрацоўнічаў у яўрэйскай газ. «Штэрн»; у газ. «Дело революции». Служыў у Галоўміліцыі БССР. З 1924 в. а. загадчыка ўлікова-інфармацыйнага аддзела СНК БССР. З 1925 у Гістпартце ЦК КП(б)Б. У 1928—30 аспірант БДУ. З 1929 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Адначасова выкладаў у Вышэйшай сельскагаспадарчай школе і ў Інстытуце журналістыкі. Вывучаў гісторыю КП(б)Б і нацыянальнае пытанне ў БССР. Падрыхтаваў да друку ч. 1 зборніка «КП(б)Б у рэзалюцыях» (1934). Абвінавачваўся ў сувязях з трацкістамі і прыцягваўся да партыйнай адказнасці падчас кампаній па барацьбе з трацкізмам у 1924, 1929 і 1934. 28.11.1935 выключаны з КП(б)Б. З 1936 супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобл. Арыштаваны 22.6.1941. Пастановай Асобай нарады НКВД СССР ад 5.1.1942 прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Кароткі нарыс гісторыі КП(б)Б. Мн., 1929 (разам з М.Шапавалавым); Десять лет борьбы и строительства, 1920 — 11 июля 1930: (К разрешению национального вопроса в БССР). Мн., 1930 (разам з Л.Майзелем).

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".