Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАЗУРКЕВІЧ Язэп 

МАЗУРКЕВІЧ Язэп

[Іосіф Ігнатавіч; псеўданім: Я.Цікавы; 1887, в. Цялякава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, НКВД], празаік, крытык, краязнавец. У 1906 здаў экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы; да 1915 настаўнічаў на Навагрудчыне. У 1918—19 настаўнічаў у Саратаўскай губ. З 1919 зноў на Навагрудчыне; працаваў у прыватнай школе; удзельнічаў у падпольным і партызанскім антыпольскім руху. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1921; зняволены ў Баранавіцкай турме, з якой уцёк і перабраўся ў БССР. Настаўнічаў на Случчыне. У 1924 скончыў Вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску. Працаваў у Віцебску — выкладаў у навучальных установах; быў супрацоўнікам краязнаўчага музея. Пачаў публікавацца з 1922 — у час. «Полымя», «Маладняк», у мінскіх і абл. газетах. Пры яго ўдзеле падрыхтаваны і выдадзены альманахі «Пачатак» (1926) і «Світанне» (1927; у абодвух аўтар прадмоў). Удзельнічаў у стварэнні Віцебскай філіі «Маладняка» і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў; уваходзіў у склад Цэнтральнага бюро «Маладняка» і ў праўленне БелАПП. Арыштаваны 15.9.1937; расстраляны. Рэабілітаваны 16.5.1957.

Тв.: Здзекі: Апавяданне // Полымя. 1924, № 3; Літаратурны рух на Віцебшчыне // Маладняк. 1929, № 3.

Літ.: Лаўшук С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пач. 30-х гг.). Мн., 1984. С. 178—179; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".