Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » МАГУЧЫ Адам Адамавіч 

МАГУЧЫ Адам Адамавіч

[псеўданім: Пірат; 7.3.1891, Віцебск – 7.5.1953, турма Штум, Польшча], ваенны дзеяч, спецыяліст па мараходнай справе, контрадмірал. Паходзіў з бел. шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Скончыў Марскі корпус у Пецярбургу (1908). Служыў на розных надводных і падводных караблях. Кіраваў адукацыяй афіцэраў падводных лодак, у тым ліку ў Петраградскай марской акадэміі. 25.11.1919 быў прыняты ў Польскую армію, камандаваў многімі караблямі. Напісаў шэраг падручнікаў па марской справе. Паколькі М. вызначаўся незалежнасцю поглядаў, у 1929 яго звольнілі з ваеннага флоту. Перайшоў на гандлёвы. 1.10.1939, спрабуючы прарвацца праз нямецкую блакаду, трапіў у палон. Некалькі гадоў правёў у фашысцкіх канцлагерах. Пасля вызвалення вярнуўся ў Польскі ваенны флот у званні камандора. З 1.1.1946 контрадмірал. Нейкі час камандаваў Ваенным флотам. У 1948 па стане здароўя перайшоў на пенсію. 7.12.1949 арыштаваны па фальсіфікаваным даносе. 7.3.1950 асуджаны на 13 гадоў турмы. 21.6.1957 цалкам рэабілітаваны. Адзначаны Крыжам Віртуці Мілітары, крыжам Грунвальда.

Літ.: PSB XXI.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".