Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛЯШЧЭВІЧ Антон Янавіч 

ЛЯШЧЭВІЧ Антон Янавіч

[18(30).9.1890, в. Абрамаўшчына Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 17.2.1943, в. Росіца, Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.], рыма-каталіцкі святар, манах-марыянін, місіянер, грамадскі дзеяч. У вер. 1902 — жн. 1908 вучыўся ў прыватнай гімназіі пры рыма-каталіцкім касцёле св. Кацярыны ў Пецярбургу. У 1914 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю. Пасвечаны ў святары. З 17.6.1915 вікарый рыма-каталіцкага касцёла ў Іркуцку. 2.8.1917 пераведзены на пасаду вікарыя ў Харбінскі касцёл (Маньчжурыя). У 1930-я г. працаваў ва Усх. місіі ў Іркуцку, Чыце, Харбіне. Пасля вяртання ў Еўропу ўступіў у Ордэн марыянаў; манаства прыняў 13.6.1939 у Скужцы каля Седльцаў (Польшча). Са жн. 1939 вёў душпастырскую дзейнасць у Беларусі. Быў аканомам Друйскага кляштара марыянаў. Спалены разам з вернікамі падчас нямецкай карнай акцыі.

Літ.: Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 4; Bykowicz J. Mкczennicy z Rosicy. Warszawa, 1993; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".