Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛЯЖНЕВІЧ Алесь 

ЛЯЖНЕВІЧ Алесь

[Аляксандр Францавіч; псеўданімы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; ініцыялы: А.Ф.; 1890, в. Сенцяняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 1937, НКВД], драматург. У 1914 быў мабілізаваны ў царскую армію; ваяваў на Румынскім фронце. У 1917—20 у Адэсе ў Чырвонай Арміі, працаваў у абл. тэатры, быў акцёрам бежанскай суполкі «Беларускі гай». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 у Мінску, акцёр БДТ-1, у 1921 — яго дырэктар. У 1922—26 у Маскве, дырэктар бел. студыі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва, затым працаваў інспектарам Наркамасветы БССР па справах мастацтва. Публікаваўся з 1924. Разам з Я.Купалам і Ц.Гартным уклаў анталогію «Беларускі дэкламатар Чырвоны Дудар» (1924). У 1924 падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасці ад мас і палітычнай непісьменнасці». З кастр. 1927 кансультант, асістэнт рэжысёра на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Ленінградзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахонне-Валадарск (Яраслаўская вобл.). Арыштаваны паўторна ў 1937. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Новыя ўсходы: П’еса ў 6-ці актах. Мн., 1927; Таміла: Меладрама ў 5-ці дзеях. Мн., 1927; З дымам-пажарам: Рэвалюцыйная п’еса ў 3-х дзеях. Мн., 1928; Сялянскі тэатр: Дарады ў пытаннях тэатральнай тэхнікі і методы пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадскімі клубнымі драмгурткамі. Мн., 1928.

Літ.: БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".