Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛЯВОННЫ Юрка 

ЛЯВОННЫ Юрка

[сапр.: Юркевіч Леанід Мікалаевіч; іншыя псеўданімы: Леанідаў; Леонидов; крыптанімы: Ю.Л.; Л-ны; Юр. Л-ны; Юр. Ля-ны; 16(29).7.1908, Чавусы Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме, МВПІ (у 1934 скончыў літаратурны ф-т). Друкавацца пачаў у 1924. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930. Член СП Беларусі з 1934. Працаваў у рэдакцыях газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». Разам з С.Грахоўскім пераклаў на бел. мову раман Ж. Верна «80000 кіламетраў пад вадой». Некаторыя вершы Л. пакладзены на музыку. Арыштаваны 30.10.1936; расстраляны. Таксама была рэпрэсавана сям’я паэта.

Тв.: Выбранае. Мн., 1960.

Літ.: Грахоўскі С. Савецкая № 68: Трыццатыя гады...: Успаміны // Дзень паэзіі. Мн., 1978; Шушкевіч С. З маладнякоўскага племя // ЛіМ. 1968, 30 ліп.; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".