Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛУЦКЕВІЧ Іван Іванавіч 

ЛУЦКЕВІЧ Іван Іванавіч

[псеўданімы: Ян Міхальчык; Нашанівец; Шчасны; Palissander Нев.; 28.5(9.6).1881, Шаўлі Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Літва — 20.8.1919, Закапанэ, Польшча], паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец. Брат А.Луцкевіча. У 1890 пачаў вучобу ў Лібаўскай гімназіі, у 1897—1902 працягваў у Мінскай гімназіі. Займаўся на юрыдычным ф-це Пецярбургскага ун-та; у Маскоўскім археалагічным інстытуце. За сваю паліт. дзейнасць у 1903 трапіў у турму. У 1904—05 працягваў вучобу ў Венскім ун-це. У 1903 быў адным з заснавальнікаў БРГ (пазней БСГ). Прымаў актыўны ўдзел у падзеях 1905 у Мінску. Пад пагрозай арышту выехаў у пачатку 1906 у Вільню, дзе да 1908 знаходзіўся на нелегальным становішчы. Ініцыятар стварэння ў Вільні многіх бел. арганізацый і выданняў, у тым ліку газ. «Наша доля» і «Наша ніва». У 1916 удзельнічаў у выданні газ. «Гоман». Яго багатыя калекцыі сталі асновай для створанага ў 1921 Беларускага музея. У сярэдзіне чэрв. 1919 выехаў на лячэнне на курорт Закапанэ, дзе і памёр. У 1991 перапахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Тв.: Аб беларускім мастацтве // Гоман. 1918, № 70 (перадрук: Скарыніч. Вып. 2. Мн., 1993); Ай-Кітаб // Зборнік «Наша ніва». Вільня, 1920; Ай-Кітаб—Кіцёп // Беларускае жыццё. 1920, 11 сак. (перадрук: Спадчына. 1992, № 3; Скарыніч. Вып. 2).

Літ.: Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі сьмерці яго. (20.8.1919 — 20.8.1920). Вільня, 1920; Каваль А. (Каўка А.). Іван Луцкевіч — адраджэнец // Беларусіка. Вып. 1. Мн., 1993; Адамовіч А. Як дух змагання Беларусі... Нью-Йорк, 1983; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".