Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛУЦКЕВІЧ Антон Іванавіч 

ЛУЦКЕВІЧ Антон Іванавіч

[псеўданімы: Антон Навіна; А.Иванов; Антон Белорус; Генрык Букавецкі; Кумельган; Ів.Мялешка; крыптанімы: А.Л.; А.Н.; А.Н-А; А.Н-а; А-н-а; Б.Г.; Г.Б.; Г-бэ; Г.; Г.В.; Н.; Н-а-А; Н.А.; A.L.; A.N.; H.B.; 17(29).1.1884, Шаўлі Ковенскай губ., цяпер Шаўляй, Літва — 23.3.1942, перасыльны пункт Актарска Саратаўскай вобл.], паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец. Паходзіў з шляхецкага роду герба «Навіна». Брат І.Луцкевіча. У 1902 скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на фізіка-матэматычным ф-це Пецярбургскага ун-та, юрыдычным ф-це Дэрпцкага ун-та. Адзін з заснавальнікаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Мінску ў 1904 за распаўсюджванне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад. У лют. 1906 перайшоў на нелегальнае становішча, пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад рэдакцый газ. «Наша доля» і «Наша ніва». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у №1 газ. «Наша доля». Пасля акупацыі Вільні ў 1915 нямецкімі войскамі ўзначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў газ. «Гоман». У 1918 быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці БНР; з кастр. 1918 старшыня Рады народных міністраў і міністр замежных спраў БНР. У пачатку вер. 1919 інтэрнаваны ў Варшаве; 1.12.1919 вярнуўся ў Мінск. У ліп.—жн. 1920 зняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1921 арганізатар Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З 1925 працаваў у рэдакцыйным камітэце БСРГ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастр. 1927; апраўданы судом у пач. 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Л. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Л. стаў аб’ектам паліт. спекуляцый і нападаў; у 1933—39 бел. газеты яго не друкавалі. Арыштаваны 30.9.1939 савецкімі ўладамі ў Вільні; этапіраваны ў Мінск. Рашэннем Асобай нарады пры НКВД СССР 14.6.1941 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Памёр у зняволенні (дакладная дата смерці стала вядомая нядаўна). Рэабілітаваны ў 1989.

Тв.: Белорусы. СПб., 1909; Нашы песняры: літаратурна-сацыяльныя нарысы. Вільня, 1918; Ekanamiиnaja ewalucyja i bieіaruski ruch. Wilnia, 1918; Польская акупацыя на Беларусі. Вільня, 1920; Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры. Вільня, 1921; Вільня ў беларускай літаратуры. Вільня, 1925; За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх паліт. арганізацый. Вільня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991); Адбітае жыццё. Вільня, 1929; Янка Купала як прарок адраджэння. Вільня, 1933.

Літ.: Bergman A. Antoni Јuckiewicz (1884—1946). Szkic biograficzny // Przegl№d Historyczny. 1974. T. LXV, y. 4; Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7; Янушкевіч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Вып. 4. Мн., 1994; Антон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В.Н.Михнюка, Н.М.Климовича и А.Н.Гесь. Мн., 1997; Бяляцкі А. Антон Луцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".