Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛУПІНОВІЧ Карл Аляксандр 

ЛУПІНОВІЧ Карл Аляксандр

[14.7.1891 — 1937?, ГУЛАГ), рыма-каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч. У 1914 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. У 1914—17 вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі (Петраград). Член культурна-асветнага гуртка клерыкаў-беларусаў. Пасвечаны ў святары ў 1915. Быў прызначаны вікарыем ў Мінск. Арыштаваны бальшавікамі вясной 1919. Вызвалены ў выніку абмену на ваеннапалонных чырвонаармейцаў. У 1922—23 адміністратар парафіі ў Рэчыцы Мазырска-Рэчыцкага дэканата. З 1924 у Маскве, дзе служыў у парафіі святых Пятра і Паўла. Выконваў абавязкі генеральнага вікарыя і фактычна з’яўляўся апостальскім адміністратарам у Маскве. Арыштаваны АДПУ СССР 20.2.1929. Пад націскам падпісаў заяву аб супрацоўніцтве. Пасля вызвалення паведаміў пра гэта каталіцкім уладам. Зноў арыштаваны і адпраўлены на 3 гады ў ссылку ў Казахстан. Арыштаваны ў ссылцы ў снеж. 1933 і дастаўлены на следства ў Мінск. 29.3.1934 прыгавораны да 3 гадоў ссылкі і дэпартаваны ў Казахстан. Зноў арыштаваны ў ссылцы ў чэрв. 1934 і прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Рашэннем Калегіі НКВД 11.12.1937 прыгавораны да расстрэлу.

Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".