Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛУЖАНІН Максім 

ЛУЖАНІН Максім

[сапр.: Каратай Аляксандр Амвросьевіч; іншыя псеўданімы: М.Бусловіч; Ал.Даведка; Мікола Драч; Л.Трыер; 20.10(2.11).1909, в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 13.10.2001, Мінск], паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. У 1924—28 вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. Публікавацца пачаў у 1925. Першая кніга вершаў («Крокі») выйшла ў 1928. У 1928—31 вучыўся ў БДУ. З 1931 працаваў у час. «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 па справе «Беларускай народнай грамады»; асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі. Адпраўлены ў ссылку ў Марыінск Кемераўскай вобл., праз некалькі месяцаў быў вызвалены і вярнуўся дадому. У 1935—41 рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас вайны на фронце. З 1944 загадчык аддзела культуры газ. «Звязда», адказны сакратар час. «Вожык». Рэабілітаваны ў 1956. З 1959 член сцэнарнай калегіі, у 1967—72 галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Аўтар сцэнарыяў фільмаў («Паўлінка», 1951; «Народны паэт», 1952; «Першыя выпрабаванні», 1960; «Запомні гэты дзень», 1967, разам з А.Куляшовым). На бел. мову пераклаў асобныя творы А.Грыбаедава, М.Гогаля, А.Радзішчава, А.Пушкіна, У.Маякоўскага, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975).

Тв.: Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1960; Зб. тв.: У 3 т. Мн., 1968—1970; Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1979—1981.

Літ.: Бечык В. Прасторы творчасці // Бечык В. Прад высокаю красою… Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1984; Кісялёў Г. Крокі // Полымя. 1984, № 11; Гніламёдаў У. Натхненне і майстэрства: Творчасць М.Лужаніна // Роднае слова. 1998, № 5; Маракоў Л. Павышэнне // Маракоў Л. 100 мініяцюр. Мн., 2002; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".