Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛОЙКА Міхаіл Фёдаравіч 

ЛОЙКА Міхаіл Фёдаравіч

[1(14).11.1892, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 28.9.1937, Мінск, НКВД], эканаміст, географ, матэматык. Скончыў у 1912 Пецярбургскія агульнаадукацыйныя курсы А.Чарняева. З 1921 у Маскве загадчык Бюро беларускай секцыі Наркамасветы РСФСР. З 1924 вучыўся ў Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі. Разам з Г.Гарэцкім апісаў эканамічны профіль маскоўскага рэгіёна. У 1931—33 вучоны сакратар, нам. дырэктара Інстытута эканомікі БелАН; адначасова ў 1932—33 загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі МВПІ. Аўтар навуковых прац і падручнікаў па фізічнай і эканамічнай геаграфіі, эканамічным раянаванні БССР, матэматыцы. Займаўся папулярызацыяй навукі. У 1935 абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме; выключаны з партыі; арыштаваны 3.12.1936. Прыгавораны пазасудовым органам да расстрэлу 22.9.1937. Рэабілітаваны ў 1957 і 1990.

Тв.: Беларуская ССР у задачах: Рабочая кніга па матэматыцы. Мн., 1927; Наш калгас: Рабочая кніга па матэматыцы. Ч. 1. Мн., 1930; Геаграфія (фізічная і паліт. карта свету). Вып. 1—2. Мн., 1932-33 (разам з Езавітам, Сакольчыкам).

Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".