Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛІХАДЗІЕЎСКІ Сцяпан Іванавіч 

ЛІХАДЗІЕЎСКІ Сцяпан Іванавіч

[псеўданімы і крыптанімы: Гуртковец; А.Случанскі; А.Случанский; Л.Сцяпанаў; А.С.; С.Л.; Юн.; 26.4(9.5).1911, в. Баслаўцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Барок Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 13.2.1979, Ташкент], паэт, перакладчык, крытык, літаратуразнавец. Падчас вучобы ў Грозаўскай сямігодцы пачаў дасылаць допісы ў час. «Малады араты». У 1926—30 вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме; у 1930—31 у БДУ; у 1931—33 у МВПІ. У 1928 уступіў у літаб’яднанне «Маладняк»; потым стаў членам БелАПП. Як малады літаратар атрымліваў персанальную стыпендыю ад Наркамасветы. У 1931—32 апублікаваў чатыры паэтычныя зборнікі. Арыштаваны 23.2.1933; 10.8.1933 асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан. У 1933—37 настаўнічаў там у школах Сары-Ачагскага р-на. Працягваў пісаць вершы. У 1937 залічаны на 3 курс літаратурнага ф-та Ташкенцкага педінстытута. У 1939 скончыў Томскі педінстытут; паступіў у аспірантуру Ташкенцкага педінстытута. Член СП Узбекістана з 1948. Доктар філалагічных навук (1967), прафесар (1968). Рэдагаваў кнігі ўзбекскіх паэтаў. Уваходзіў у рэдкалегію час. «Звезда Востока». Пісаў на бел., рускай, узбекскай мовах. Падрыхтаваў да выдання ў Мінску некалькі паэтычных зборнікаў. Перакладаў на бел. мову творы ўзбекскіх, французскіх, нямецкіх пісьменнікаў.

Тв.: Берасцянка жывых трывог: Выбраныя вершы і пераклады. Мн., 1962; Анатоль Франс: Очерк творчества. Ташкент, 1962; Поиски сердолика: Стихи; Переводы. Ташкент, 1973; Чырвоныя макі: Вершы. Мн., 1981.

Літ.: Мірачыцкі Л. Любоў да жыцця: Пра паэзію Сцяпана Ліхадзіеўскага // Звязда. 1974, 7 снеж.; Шушкевіч С. Паэт, вучоны, педагог // Голас Радзімы. 1971, № 39; БП, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".