Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛІСТАПАД Юрый (Георгій) Іванавіч 

ЛІСТАПАД Юрый (Георгій) Іванавіч

[крас. 1897, в. Варкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 5.7.1938, Бамлаг], паліт. дзеяч, публіцыст. У 1914 скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Случчыне і ў Слуцку. Член Беларускай Рады Случчыны; удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920. Выехаў у Польшчу. У 1922 вярнуўся ў Слуцк. Настаўнічаў, выкладаў на Слуцкіх агульнаадукацыйных курсах. У сярэдзіне 1920-х г. працаваў стыльрэдактарам Дзяржвыдавецтва БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 22.10.1925; у сак. 1926 асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Вызвалены ў ліст. 1927. Зноў арыштаваны летам 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; вызвалены праз некалькі месяцаў. У ліп. 1933 перасяліўся ў Ржэў. У кастр. 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»; у студз. 1934 асуджаны на 8 гадоў зняволення. Адпраўлены ў Бамлаг; паводзіў сябе там непакорліва. У жн. 1935 на яго была заведзена крымінальная справа. 31.3.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па прысудах 1934 і 1938 рэабілітаваны ў 1956.

Тв.: Слуцкае вяселле // Беларусь. 1920, № 108—110; Узбіліся на свой шлях // Наша думка (Вільня). 1921, № 9—10.

Літ.: Скаруліс С. Лістападаўская справа і Якуб Колас // Полымя. 1992, № 11; Яго ж. Працяг трагедыі // Полымя. 1994, № 3; Скідан В. Рэабілітаваны пасмяротна // Настаўніцкая газета. 1993, 24 сак.; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".