Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛЕПЯШЫНСКІ Панцеляймон Мікалаевіч 

ЛЕПЯШЫНСКІ Панцеляймон Мікалаевіч

[29.2(12.3).1868, мяст. Студзянец Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 30.9.1944], грамадскі і паліт. дзеяч, публіцыст, літаратар, педагог, гісторык. У 1886 скончыў Магілёўскую гімназію і паступіў на фізіка-матэматычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Ва ун-це ўзначальваў бел. зямляцтва; стаў членам нарадавольскага гуртка. У 1890 за ўдзел у рэвалюцыйным руху выключаны з ун-та, высланы з Пецярбурга ў Пінск, дзе жыў пад наглядам паліцыі. У 1891 экстэрнам здаў экзамены ў Кіеўскім ун-це і атрымаў дыплом настаўніка. З 1894 жыў у Пецярбургу, кіраваў гуртком марксісцкай адукацыі рабочых. Арыштаваны ў 1895; знаходзіўся ў зняволенні 14 месяцаў, потым на 3 гады сасланы ў Енісейскую губ. Публікаваўся ў газ. «Сибирская жизнь», «Енисей». З 1900 у Пскове, агент газ. «Искра». Арыштаваны ў ліст. 1902; пасля 8 месяцаў зняволення высланы ў Енісейскую губ., адкуль уцёк за мяжу. У 1903 у Жэневе далучыўся да бальшавікоў, супрацоўнічаў у газетах РСДРП. У 1907—09 жыў у Оршы, выкладаў матэматыку. Зноў арыштаваны ў 1909; вызвалены з-за адсутнасці доказаў, але пазбаўлены права выкладання. З 1909 у статыстычным бюро пры Маскоўскай гарадской управе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 гарадскі галава Оршы. З канца 1917 у Петраградзе ў Наркамасвеце, распрацоўваў асновы адзінай працоўнай школы. Дзеля праверкі сваіх педагагічных канцэпцый летам 1918 заснаваў і ўзначаліў у в. Ліцвінавічы Рагачоўскага пав. (цяпер Кармянскі р-н) доследную працоўную школу-камуну. Займаўся літаратурнаю творчасцю — напісаў драму «Чырвоным па чырвонаму», раман «Барацьба і творчасць». У сувязі з наступам польскіх войск у 1919 пераехаў у Маскву. У 1921—24 адзін з кіраўнікоў Камісіі па распрацоўцы гісторыі РКП(б) (Гістпарта). Выкладаў у Маскоўскім ун-це і Камуністычнай акадэміі. Доктар гістарычных навук. З 1927 дырэктар Гістарычнага музея; у 1935—36 дырэктар Музея рэвалюцыі ў Маскве. У в. Ліцвінавічы створаны мемарыяльны музей Л. З 1967 устаноўлена Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Л. ў галіне публіцыстыкі.

Тв.: Як узнікла Ленінская партыя. Мн., 1934; На повороте. М., 1955.

Літ.: Булацкий Г.В. П.Н.Лепешинский. Мн., 1973; Садовский А.С. П.Н.Лепешинский: Страницы биографии. Мн., 1985; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".