Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч 

ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

[псеўданімы і крыптанімы: Власт; Wіast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В...; В-...; В.Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю.В.; 27.10(8.11).1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.1.1938, Саратаў, НКВД], пісьменнік, грамадскі і паліт. дзеяч, гісторык, філолаг, літаратуразнавец. У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—05 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім ун-це. З 1906 у Рызе, дзе далучыўся да мясцовага бел. руху. У 1906—08 член БСГ. З сак. 1909 у Вільні. У 1909—14 сакратар газ. «Наша ніва». Рэдагаваў газ. «Гоман» (1916—17). У час 1-й сусветнай вайны заставаўся ў Вільні; кіраваў «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам. У сак. 1918 кааптаваны ў Раду БНР. У ліст. 1918 увайшоў у склад Літоўскай Тарыбы. У снеж. 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі 17.12.1919; вызвалены ў лют. 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. 20.4.1923 падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР. У 1923—27 выдаваў час. «Крывіч». Пасля паліт. перавароту ў Літве (17.12.1926) у крас. 1927 пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Вызвалены ад гэтай пасады 20.11.1929. 21.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 6.12.1930 пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны 20.8.1937. 23.1.1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10.6.1988; па другім — 16.9.1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.

Тв.: Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910 (факсім. выд.: Мн., 1992); Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: (Спроба паясніцельнай кнігапісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагоддзя). Коўна, 1926; Творы. Мюнхен, 1956; Выбр. тв.. Мн., 1997.

Літ.: Сидоревич А. Экскурс в историю, необходимый для восстановления правды об одном человеке — писателе и ученом // Неман. 1988, № 9; Міхнюк У. Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993, № 8—9; Ількевіч М. За чатыры месяцы да расстрэлу: Аб адной архіўнай знаходцы // Пагоня. 1994. 27 жн. — 2 вер.; Кісялёў Г. Власт: Першае набліжэнне // Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; Янушкевіч Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мн., 1995; БП, т. 4; ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".