Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛАЗІНСКІ Сігізмунд 

ЛАЗІНСКІ Сігізмунд

[5.6.1870, в. Барацін каля Навагрудка — 26.3.1932, Пінск], рыма-каталіцкі святар, біскуп Мінскі і Пінскі, грамадскі і культурны дзеяч. Паходзіў з польскай сям’і. Вучыўся ў гімназіях Варшавы і Пецярбурга. З 1889 — клерык Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі (Пецярбург), потым — студэнт Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу. Пасвечаны ў святары 23.6.1895. Працаваў выкладчыкам Святога Пісьма і гамілетыкі ў духоўнай семінарыі ў Пецярбургу. У 1898 з-за канфлікту з расійскімі ўладамі звольнены з работы і ў якасці пакарання адпраўлены ў Аглонскі кляштар у Латвіі. У чэрв. 1900 прызначаны вікарыем у Смаленск. На працягу 1901—02 выконваў святарскія абавязкі ў Туле і Рызе. Потым быў пробашчам мінскай Кальварыі і Мінскага кафедральнага касцёла. З 1908 прафесар Святога Пісання ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбургу; адначасова выкладаў у мясцовай духоўнай каталіцкай семінарыі. У гады 1-й сусветнай вайны служыў капеланам у лагерах для нямецкіх і аўстра-венгерскіх ваеннапалонных. 12.11.1917 прызначаны біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі, заняў кафедру 14.8.1918. Браў удзел у беларусізацыі нацыянальна-рэлігійнага жыцця беларусаў-католікаў. Адзін з арганізатараў бел. каталіцкай семінарыі ў Мінску (1918). Падтрымліваў дзейнасць Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці. Арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі; утрымліваўся ў Смаленску і Маскве. Вызвалены ў выніку абмену на ваеннапалонных чырвонаармейцаў. Вярнуўся ў Мінск. Перад наступленнем Чырвонай Арміі ўлетку 1920 выехаў у Навагрудак. Пазней пераехаў у Пінск. 2.12.1925 прызначаны біскупам Пінскай дыяцэзіі. Супрацоўнічаў з рэлігійнымі час. «Miesiкcznik Diecezji Piсskiej» (1925—26), «Piсski Przegl№d Diecezjalny» (1927—32). Пахаваны ў крыпце Пінскага кафедральнага касцёла.

Тв.: Chrzeњcjaсska miіoњж Ojczyzny i praca narodуw. Gniezno, 1918; Rozwaїania majowe dla duchowieсstwa. Piсsk, 1927; Pedagogika w pierwszych rozdziaіach Pisma Њwiкtego. Piсsk, 1929.

Літ.: PSB XVIII; Гарбінскі БРД; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankieviи A. Bieіaruski chryњcijanski ruch. Vilnia, 1939; Рэлігія і царква на Беларусі. Мн., 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".