Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛАГОДЗIЧ Мiкалай 

ЛАГОДЗIЧ Мiкалай

[псеўданім: Пінчук Палескі; нар. 6.12.1928, в. Радаўня Палескага ваяв., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.], праваабаронца, палiт. вязень, публіцыст. У 1956 пасялiўся ў Пiнску. Працаваў на Пiнскiм фанерным заводзе, адначасова завочна вучыўся ў тэхнiкуме. Тады Л. яшчэ верыў у магчымасць зменаў у СССР праз адкрытую дыскусiю, праз публiкацыi ў савецкай прэсе. «Практычная дзейнасць камунiстычнага рэжыму, iнфармацыйная хлусня партыйнай прэсы, уся дыктатарская атмасфера, парушэннi Усеагульнай Дэкларацыi правоў чалавека падштурхнулi мяне нагадаць рэжыму пра гэта сваiмi артыкуламi. Я пачаў пiсаць». На пачатку 1960-х г. Л. накiроўвае свае артыкулы ў маскоўскiя газ. «Известия» i «Правда». Іх там не друкавалі. Тады Л. выслаў яшчэ адзiн рукапiсны тэкст у мінскi карпункт газ. «Правда». Гэты артыкул быў падпiсаны псеўданiмам «Пiнчук Палескі». КДБ пачынае шукаць аўтара. 29.1.1963 па дарозе з працы Л. быў арыштаваны i дастаўлены ў Брэсцкi аддзел КДБ. 11.4.1963 Брэсцкiм абл. судом Л. быў асуджаны паводле арт. 67 КК БССР («антысавецкая агiтацыя i прапаганда») на тры гады пазбаўлення волi. Тэрмiн Л. адбываў у Мардоўскiх лагерах. Пасля вызвалення сутыкнуўся з дыскрымiнацыяй, пастаянна меў праблемы з працаўладкаваннем. Яго прыватная перапiска доўгi час была пад наглядам. Рэабiлiтаваны ў 1992. Жыве ў Пінску. Бярэ актыўны ўдзел у дэмакратычным руху — быў старшынёй Беларускага дэмакратычнага аб’яднання «Ветэран».

Тв.: Мае ўспамiны // Маю права! (Бюлетэнь Пiнскага рэгiянальнага аддзялення Беларускага Хельсiнкскага камiтэта). 1998, № 3.

Літ.: Сьнiтко Т. Мікалай Лагодзіч // Дэмакратычная апазыцыя.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".