Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЛАВІЦКІ Мацвей Восіпавіч 

ЛАВІЦКІ Мацвей Восіпавіч

[1816, в. Вашкі каля мяст. Гайнаўка Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 1900, маёнтак Нурчык Сямятыцкага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча], філосаф, асветнік, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Падчас вучобы напісаў працы «Нарыс духу Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі», «Погляд на хрысціянскі свет», «Варыяцыі», дзе ўздымаў праблемы дыялектыкі, ідэі гуманізму і самакаштоўнасці чалавека. Працаваў лекарам у Коўне і Беластоку. Удзельнічаў у тайных таварыствах. Арыштаваны ў 1840 разам з іншымі членамі студэнцкага «Дэмакратычнага таварыства». У 1841 сасланы ў Сібір. Амніставаны ў 1858. Супрацоўнічаў у час. «Gwiazda», «Pamiкtnik naukowo-literacki». Зрабіў значны ўклад у развіццё навукі пра грамадства і мараль. Зыходны пункт яго філасофскай сістэмы — прынцыпы «натуральнага права» і «натуральнай роўнасці». Не прымаў рэвалюцыі кшталту якабінскай дыктатуры. Заклікаў вярнуцца да ідэалаў «чыстага» хрысціянства.

Літ.: Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30—40-е годы ХІХ в. Мн., 1971; Яе ж. От просвещения к революционному демократизму: (Общественно-политическая и философская мысль Белоруссии конца 10-х — начала 50-х годов ХІХ в.). Мн., 1976; Яе ж. Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала ХІХ в. Мн., 1985; Очерк истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".