Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч 

КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч

[16.2.1895, в. Пяршаі Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 25.5.1968, ЗША], вайсковы і паліт. дзеяч, публіцыст. Муж паэтэсы Н.Арсенневай. У 1916 скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча; накіраваны на Зах. фронт; штабс-капітан. У 1919 арыштоўваўся польскімі ўладамі за бел. дзейнасць, у тым ліку за распаўсюджванне літаратуры. У 1919—21 уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію. З 1922 на службе ў польскім войску. З пачаткам 2-й сусветнай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях супраць нямецкіх войск у раёне Львова; камандзір батальёна. 22.9.1939 інтэрнаваны ў СССР. Са снеж. 1941 начальнік падафіцэрскай школы паліцыі ў Мінску. З ліп. 1942 у Беларускім корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэферэнт. Са снеж. 1943 уведзены ў склад БЦР; начальнік аддзела вайсковых спраў. З сак. 1944 шэф галоўнага камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданні час. «Беларус на варце». З 1944 у Германіі. У 1947 заснаваў Аб’яднанне беларускіх ветэранаў. Потым пераехаў у ЗША. У 1952—54 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне; удзельнічаў у выданні газ. «Беларус». Адзін з заснавальнікаў газ. «Бацькаўшчына». Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі; аўтар успамінаў пра дзеячаў бел. культуры.

Тв.: Спробы стварэння беларускага войска. Мн., 1999; Сорак два гады таму: (Жменя ўспамінаў аб Алесю Гаруну) // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі. Мн., 1994.

Літ.: ЭГБ, т. 4.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".