Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ДАНІЛОВІЧ Ігнат Мікалаевіч 

ДАНІЛОВІЧ Ігнат Мікалаевіч

[30.7(10).8.1787, в. Грынявічы Вялікія Бельскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 30.6(12.7).1843, Грэфенберг, Чэхія], гісторык права і археограф. Нарадзіўся ў сям’і уніяцкага святара. У 1812 скончыў Віленскі ун-т, у якім з 1814 да 1824 выкладаў права; з 1822 прафесар. Пасля раскрыцця Таварыства філаматаў, з якім ён падтрымліваў кантакты, і працэсу над яго ўдзельнікамі ў 1824 звольнены з работы і вымушаны пакінуць Вільню. Яму забаранілі жыць у Літве і Беларусі. Пераехаў у Харкаў, ва ун-це якога у 1825—29 быў прафесарам расійскага права. У 1830—35 працаваў у Санкт-Пецярбургу ў Камісіі вядомага рэфарматара М.Спяранскага па падрыхтоўцы мясцовых законаў для зах. губерняў Расійскай імперыі. У 1835—39 выкладаў крымінальнае права ў Кіеўскім ун-це, да 1842 — у Маскоўскім ун-це. Займаўся юрыдычнай спадчынай ВКЛ — упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў да выдання Статут 1529 (выд. у 1841). Даў пачатак навуковым даследаванням бел.-літоўскіх летапісаў. Марыў пра адраджэнне ВКЛ і старабел. мовы.

Тв.: Historyczny rzut oka na prawodawstwo litewskie. Wilno, 1837; Книга Посольская Метрики Великого княжества Литовского, содержащая в себе дипломатические сношения Литвы в государствование короля Сигизмунда Августа (с 1545 по 1572 год) / Изданная по поручению Имераторского Московского общества истории и древностей российских князем М.Оболенским и проф. И.Даниловичем. Т. I. М., 1843; Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, królewskich, ksi¹żęcych, uchwa³ narodowych, postanowień różnych w³adz i urzędów, pos³uguj¹cych do krytycznego wyjaśnienia dziejów Litwy, Rusi Litewskiej i ościennych im krajów / Zebra³ i w treści opisa³ Ignacy Dani³owicz. T. 1, 2. Wilno, 1860, 1862.

Літ.: Улащик. Очерки; Улащик. Введение; Латышонак А. Народзіны беларускай нацыянальный ідэі // Спадчына. 1992, № 1; PSB; SHP; ЭГБ, т. 3; МАБ; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".