Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ГУРЫНОВІЧ Адам Гіляры Каліставіч 

ГУРЫНОВІЧ Адам Гіляры Каліставіч

[13 (25).1.1869, фальварак Кавалі (Кавалькі) Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 23.1.1894, па іншых крыніцах 14.1.1894, 17.1.1894, фальварак Крыстынопаль Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.], паэт, фалькларыст. Са старажытнага шляхецкага роду татарскага паходжання герба «Праўдзіц». У 1879—87 вучыўся ў Віленскім рэальным вучылішчы; у 1887—93 у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (з-за хваробы вучоба перапынялася). Праводзіў фальклорна-этнаграфічныя зборы. У 1890 пераслаў свае запісы Я.Карловічу ў Варшаву; былі выдадзеныя ў 1893 у Кракаве. Кіраўнік створанага ў 1889 нелегальнага «Гуртка моладзі польска-літоўска-беларускай і маларасійскай». На фарміраванне светапогляду Г. зрабіў уплыў марксізм, а таксама ідэі шляхецкіх рэвалюцыянераў і народнікаў 1880-х г. У паэзіі быў паслядоўнікам Ф.Багушэвіча. Пісаў на бел., польскай, рускай мовах. Перакладаў творы польскай, рускай, украінскай літаратуры. Арыштаваны ў 1893 у Вільні, дастаўлены ў Санкт-Пецярбург. У тым жа годзе па прычыне хваробы адпраўлены пад нагляд паліцыі ў бацькоўскі фальварак Крыстынопаль, дзе памёр ад чорнай воспы. Упершыню яго творы апублікаваў Б.Тарашкевіч (з уступным артыкулам) у 1921 (газ. «Беларускі звон»). Імем паэта названа вуліца ў Мядзелі.

Тв.: У кн.: Беларускія пісьменнікі другой паловы ХІХ ст.: Зб. тэкстаў. Мн., 1956; Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988. Фальклорныя запісы: Zbiór rzeczy bia³oruskich: (Z gminy Wiszniewskiej pow. Święciańskiego, gubernii Wileńskiej). Kraków, 1893.

Літ.: Гульман Р. І. Новыя архіўныя матэрыялы пра Адама Гурыновіча // Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі. Вып. 1. Мн., 1958; Шутовіч Я. Адам Гурыновіч: Паводле старых і новых архіўных матэрыялаў // Полымя. 1966, № 11; Саламевіч Я. Адам Гурыновіч — фалькларыст // Полымя. 1969, № 1; Семашкевіч Р. М. Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.). Мн., 1971; Янушкевіч Я. У прадчуванні знаходак. Мн., 1994; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".