Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » ГАНЬКО Міхась 

ГАНЬКО Міхась

[псеўданімы: В.Аганёк, М.Волат; 1918, в. Каледзіна Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – ?], грамадска-паліт. дзеяч, рэдактар. У 1938—39 вучыўся на медыцынскім ф-це Віленскага ун-та. У 1939—41 працаваў дырэктарам Лужкоўскай няпоўнай сярэдняй школы (Маладзечанскі р-н). У чэрв. 1941 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. У снеж. 1941 трапіў у нямецкі палон. Вызвалены з лагера па хадайніцтве Ф.Акінчыца. Скончыў школу прапагандыстаў. Працаваў у аддзеле прапаганды пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Супрацоўнічаў з бел. прэсай. 22.6.1943 узначаліў Кіраўнічы штаб СБМ. Быў галоўным рэдактарам час. «Жыве Беларусь!», дзе друкаваўся пад псеўданімамі. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса. У ліп. 1944 выехаў у Германію. Імкнуўся перавесці ўзброеныя атрады, сфарміраваныя з ліку сяброў СБМ, пад камандаванне генерала А.Уласава. На пачатку 1945 уступіў у падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. Служыў афіцэрам-прапагандыстам у дэсантным батальёне «Дальвіц». Рэдагаваў час. «Змагар». Пасля раззбраення батальёна «Дальвіц» сляды Г. знікаюць. Ёсць звесткі, што ў 1945 нелегальна вярнуўся ў Беларусь, дзе браў удзел у антысавецкай партызанцы.

Літ.: Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада. Мн., 1995; Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. [Б. м. і г. в.]: Голас краю; Юрэвіч Л. Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускае Моладзі. Мн., 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".