Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БЕРГМАН Аляксандра Рыгораўна 

БЕРГМАН Аляксандра Рыгораўна

[Bergman Aleksandra; дзявочае Кучкоўская; падпольныя псеўданімы: Зіна; Стаха; Малеўская; нар. 1.5.1906, Гродна — ?], гісторык, публіцыст. Член КПЗБ з 1925. Вучылася ў партшколах пры ЦК КПЗБ і ЦК ПАРП. Сакратар падпольных акруговых камітэтаў КСМЗБ у Гродне, Вільні, Брэсце, Баранавічах, Беластоку. У 1931 стала членам Краявога Сакратарыята ЦК КПЗБ. У 1934 накіравана ў БССР, працавала нам. сакратара парткама завода «Гомсельмаш». Арыштавана ў 1935, абвінавачаная ў шпіянажы і контррэвалюцыі. 10 гадоў знаходзілася ў зняволенні. У 1946 у рамках праграмы рэпатрыяцыі перасялілася ў ПНР. Рэабілітавана ў 1956. Працавала ў час. «Życie Partii». Даследавала гісторыю КПЗБ, БСРГ, перыядычны друк («Наша ніва», «Вольны сцяг», «Змаганне»). Аўтар манаграфій і артыкулаў пра грамадска-паліт. дзеячаў Зах. Беларусі ў міжваенны перыяд — А.Луцкевіча, Б.Тарашкевіча, У.Самойлу, І.Дварчаніна, Л.Родзевіча, В.Харужую, С.Рак-Міхайлоўскага, М.Перавалоцкага і інш.

Тв.: Rzecz o Bronis³awie Taraszkiewiczu. Warszawa, 1977; бел. пераклад — Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гістарычны жыццяпіс. Мн., 1996; Sprawy bia³oruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984.

Літ.: ЭГБ, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".