Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БЕЛЫ Лявон 

БЕЛЫ Лявон

[нар. 1.4.1927, в. Мiкалаеўшчына Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Стаўбцоўскi р-н Мінскай вобл.], публіцыст. Вучыўся ў польскай школе ў Мiкалаеўшчыне. У 1943—44 працягваў вучобу ў Нясвiжскай настаўнiцкай семiнарыi. У 1947 скончыў сярэднюю школу ў Стоўбцах i ў 1948 паступiў на ф-т бел. i рускай мовы i лiтаратуры БДУ. У 1953—56 вучыўся ў аспiрантуры па спецыяльнасцi «Беларуская лiтаратура». Выказваючы сваё стаўленне да палітыкі русіфікацыі Беларусі, у 1957 напiсаў верш у абарону бел. мовы «Усе народы прагнуць сваёй волi, улады, песнi...», якi пасля размножыў i расклеiў у Мінску разам са сваiм братам Мiхалам Белым. КДБ вызначыў аўтара ўлётак па почырку, i пасля некалькiх месяцаў следства адбыўся закрыты суд над абодвума братамi. Асуджаны паводле арт. 67 (антысавецкая агiтацыя i прапаганда), атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волi. Этапам накiраваны ў лагер Явас на станцыi Поцьма Мардоўскай АССР. Пазней тэрмiн зняволення быў скарочаны на 4 гады. Вызвалены ў 1963 i да выхаду на пенсiю ў 1992 працаваў у бiблiятэцы № 10 Мінска. Б. не атрымаў дазволу абаранiць дысертацыю. Друкаваў артыкулы па бел. лiтаратуры i бiблiятэчнай справе ў «Чырвонай змене», «Мiнскай праўдзе», «Вечернем Минске», у кнiзе свайго брата Сымона Белага «На бацькоўскай зямлi» (пад iмем брата там апублiкаваны артыкул «Да новага жыцця»). На пенсii, iнвалiд 1-й групы.

Літ.: Кашталян І. Лявон Белы // Дэмакратычная апазыцыя.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".