Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том I » БАРАН (Баранаў) Сяргей
[27.9.1892, в. Віцькі Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — ?, ГУЛАГ], грамадскі і культурны дзеяч, педагог. Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У час 1-й сусветнай вайны ўзначаліў Гродзенскае таварыства дапамогі ахвярам вайны. У 1919 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Заснаваў Гродзенскую беларускую гімназію, выкладаў у ёй. У 1922 абраны паслом у сейм Польшчы. У 1923 арыштаваны польскімі ўладамі, абвінавачаны ў падрыхтоўцы паўстання ў Зах. Беларусі. На судовым працэсе ў Беластоку атрымаў 8 гадоў турмы. У канцы 1920-х г. пасля выхаду з турмы эміграваў у СССР. 25.9.1933 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Апошні раз яго бачылі жывым 25.4.1935 у Дальлагу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.