Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том I  » БАБАРЭКА Адам Антонавіч 

БАБАРЭКА Адам Антонавіч

[псеўданімы і крыптанімы: А.Б.; А.Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер; 2(14).10.1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н — 10.10.1938, Паўночлаг], празаік, літаратуразнавец. Вучыўся ў Слуцкай школе і Мінскай духоўнай семінарыі (скончыў у 1918). Настаўнічаў на Случчыне. Удзельнік антыпольскага падполля і партызанскага руху. У 1920 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1922—27 вучыўся ў БДУ на этнолага-лінгвістычным аддзяленні. Адначасова працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» (1923) і «Узвышша» (1926). Публікаваўся з 1918. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданні». Распрацоўваў метадалагічныя прынцыпы літаратуразнаўства і эстэтыкі. Арыштаваны ДПУ БССР 25.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Слабадскім Кіраўскай вобл. і ў Кіраве (Вятка). Працаваў бухгалтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. Паўторна арыштаваны 24.7.1937 у рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаванні беларусаў, сасланых АДПУ у пачатку 1930-х г. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобл. ад 15.2.1938 атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пас. Княж-Пагост Комі АССР. Памёр у Паўночным чыгуначным лагеры НКВД. Рэабілітаваны 4.7.1959. У Маскве жыве дачка А. Алеся.

Літ.: Конан У. Адам Бабарэка: Крытычна-біяграфічны нарыс. Мн., 1976; Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. Мн., 1999. Вып. 4.; Илькевич Н.Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. Смоленск, 1999; Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии /Сост. и вступ. ст. Н.Н.Илькевич. Смоленск, 2001; БП, т. 1; ЭГБ, т. 1; Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў; Возвращенные имена.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".