Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга II  » НАВІЧЭНКА Апанас Раманавіч 

НАВІЧЭНКА Апанас Раманавіч

[1887, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 28. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 15.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 40, кв. 1. Асуджаны 1.12.1945 асобай нарадай пры НКВД як “памагаты намецкіх акупантаў” да 5 гадоў ссылкі. Этапаваны ў Цюменскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 29.10.1992. Асабовая справа Н. № 34975-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".