Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга II  » НАВІЦКІ Аляксандр Аляксандравіч 

НАВІЦКІ Аляксандр Аляксандравіч

[1920, в. Любашава Слуцкага (?) пав. Мінскай губ., цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам. Арыштаваны 3.10.1944 у Ганцавічах па адрасе: вул. Варшаўская, д. 3. Асуджаны 30.1.1945 пазасудовым органам НКДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Асабовая справа Н. № 19898-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".