Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга II  » НАВІЦКАЯ-КУРС Ганна Пятроўна 

НАВІЦКАЯ-КУРС Ганна Пятроўна

[1903, мяст. Стара
Весь (Stara Wieś) Седлецкай губ., цяпер Польшча – ?]. З сям’і рабочага. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай школы пры шклозаводзе “Камінтэрн”. Арыштавана 2.9.1937 у пас. Глуша, цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Асуджана 30.9.1938 асобай нарадай пры НКВД за “шпіянаж” да 10 гадоў ППЛ. Пасля вызвалення вярнулася на радзіму. Працавала настаўніцай і кухарам у Глушаўскай бальніцы. Зноў арыштавана 23.2.1949. Асуджана 8.6.1949 за “антысавецкую агітацыю і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ў адзін з лагераў МУС Краснаярскага краю. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 4700-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітавана трыбуналам БВА 28.5.1957, па другой (№ 2795-сн; захоўваецца тамсама) –
6.8.1957.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".