Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МАЛАШОНАК Ніна Гаўрылаўна
[1922, в. Вадзянікі, цяпер Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай Саладухінскай няпоўнай СШ Віцебскай вобл. Арыштавана 11.6.1944. Асуджана 5.8.1944 за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі” да 10 гадоў ППЛ. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР, затым Обскі лагер МДБ Цюменскай вобл. Вызвалена 6.12.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 26.10.1962. Асабовая справа М. № 12285-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.