Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МАКУЕВА Антаніна Адамаўна
[1882, в. Старая Мыш Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – 1937 (?), Віцебск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай 21-й польскай школы Віцебска. Была замужам, мела двое дзяцей. Арыштавана 8.7.1937. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 25.8.1937 як “удзельніца антысавецкай контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана Вярхоўным Судом БССР 17.11.1956. Асабовая справа М. № 3979-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.