Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МАКАСЬ Іван Емяльянавіч
[1894, в. Ячанка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Хідра Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 25.5.1951 у пас. Чырвоны Кастрычнік Пухавіцкага р-на. Асуджаны 26.1.1952 пазасудовым органам МДБ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў ГУЛАГа. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 16.9.1997. Асабовая справа М. № 37026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.