Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » МАЗУР Іосіф Уладзіслававіч
[1902, мяст. Стрыжаў на Віслоку, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобл., Украіна – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Верацееўскай няпоўнай СШ тагачаснага Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.1.1945 у в. Парыж Пастаўскага р-на. Абвінавачваўся як “памагаты нямецкіх акупантаў”. 4.6.1947 вызвалены і рэабілітаваны УМДБ Полацкай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа М. № 8828-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.