Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КУЦАК Юзаф Уладзіслававіч 

КУЦАК Юзаф Уладзіслававіч

[1899, в. Віняры Груецкі пав. Варшаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Хоўхлава (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 22.10.1939. Асуджаны 22.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 20.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.4.1990. Асабовая справа К. № 30889-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".