Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КУРОВІЧ Варвара Васільеўна 

КУРОВІЧ Варвара Васільеўна

[1911, в. Вавулічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Любанскай СШ Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 13.1.1945 у Любані па адрасе: вул. Ленінская, д. 85. Асуджана 24.11.1945 асобай нарадай пры НКДБ за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер НКДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 5.1.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Мінскім абл. судом 1.8.1990. Асабовая справа К. № 31523-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".