Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КОКАЛАЎ Аляксандр Андрэевіч 

КОКАЛАЎ Аляксандр Андрэевіч

[1908, в. Зенявічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. – 9.12.1937, Масква, НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык тэхнікума савецкага гандлю. Арыштаваны 2.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Гаўрыкава, д. 3/1, кв. 42. Асуджаны камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 1.12.1937 за “нелегальны пераход мяжы з Польшчы ў СССР у 1924 г.” і за “сувязь з польскім шпіёнам і перадачу шпіёнскіх звестак” да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД “Аб’ект Бутава”. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 28.11.1989.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".