Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КІРДЗЕЙКА Восіп Вікенцевіч 

КІРДЗЕЙКА Восіп Вікенцевіч

[1910, в. Беняконі Лідскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. – ?].
З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам школы ў в. Блінаўшчына Браслаўскага р-на цяпер Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.12.1939 у в. Ждэгелі Браслаўскага р-на. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Жыў у Омскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 24.11.1989. Асабовая справа К. № 17040-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".