Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КАЧАНОЎСКІ Ігнацій Віктаравіч 

КАЧАНОЎСКІ Ігнацій Віктаравіч

[1878, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. - ?], іерэй, настаўнік, брат В.Качаноўскага . Беларус. З сям'і святара. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1900-я г. настаяцель Барыса-Глебскай царквы ў в. Макрадка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. У 1910-я г. служыў у Мікалаеўскім храме ў в. Шышова Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г. працаваў настаўнікам у родным мяст. Арыштаваны 13.12.1933. Асуджаны 10.1.1934 калегіяй АДПУ за "ўдзел ва ўзброенай контррэвалюцыйнай арганізацыі" да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер АДПУ Казахскай ССР. Вызвалены 27.6.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 23.8.1956. Групавая справа К. і інш. № 1980-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".