Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » КАЗЁЛ Анатоль Цiмафеявiч 

КАЗЁЛ Анатоль Цiмафеявiч

[25.8.1918, в. Парасляны, цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 22.4.1990]. З бел. сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, Брэсцкі педагагічны інстытут (завочна). Падчас 2-й сусветнай вайны працаваў настаўнікам у в. Якавiчы Пружанскага р-на. Пасля прыходу савецкіх войск мабілізаваны ў Чырвоную Армію ў запасны полк у Валагоцкай вобл., нягледзячы на тое, што ў дзяцiнстве пакалечыў правую руку. Пасля дэмабiлiзацыi ў 1946 вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнiкам пачатковай школы ў суседняй в. Ляжайка. Ажанiўся, пабудаваў хату, гадаваў дочак Веру (н. 1947) і Алену (1951). У 1948–49 г., хаваючыся ад новай хвалі рэпрэсіяў, выехаў у в. Скорцы Пружанскага р-на, потым у в. Дабучын таго ж р-на. К. хаваўся ад энкавэдыстаў-гэбістаў да “перабудовы” другой паловы 1980-х г.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".