Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ЗАВОРСКІ (ЗАОРСКІ) Франц Адамавіч 

ЗАВОРСКІ (ЗАОРСКІ) Франц Адамавіч

[1916, в. Странева Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ястшомка-Старая (цяпер Польшча). Арыштаваны 28.4.1940. Асуджаны 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў НКВД Комі АССР. Вызвалены 9.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа З. і інш. № п-10818 захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".