Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГНЯДОЎСКІ Яфім Фёдаравіч
[1891, в. Турэц Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. –
28.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і святара. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Добрамысль Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.6.1938. Асуджаны 13.11.1938 тройкай НКВД як “член шпіёнскай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 22.8.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
23.6.1941 у Віцебску па адрасе: вул. Бальнічная, д. 7, кв. 5 арыштаваны бухгалтар-касір Віцебскага трэста сталовых і рэстаранаў Гнядоўскі Фядот (Феадосій) Фёдаравіч (н. 22.10.1897 у в. Турэц), брат Яфіма Гнядоўскага. 5.1.1942 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Загінуў у зняволенні 2.4.1942. Рэабілітаваны ў жн. 1960 Віцебскім абл. судом. Яго асабовая справа № 10974-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.