Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГАРАЎСКІ Пётр Пятровіч
[10.1.1901, в. Малінаўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. –
25.10.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам школы ў в. Чырвоная Слабада тагачаснага Чэpвеньскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 25.9.1937. Асуджаны 13.10.1937 тройкай НКВД як “агент польскай жандармерыі” і за “антысавецкую агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.4.1963. Асабовая справа Г. № 11336-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.