Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ГАПАНОВІЧ Уладзімір Антонавіч 

ГАПАНОВІЧ Уладзімір Антонавіч

[1925, мяст. Дзівін Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам Дзівінскай пачатковай школы. Арыштаваны 29.12.1944. Асуджаны 21.7.1945 за “сувязь з бандай АУН” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з лагераў Краснаярскага краю. Вызвалены 30.12.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 27.12.1972. Групавая справа Г. і інш. жыхароў мяст. Дзівін (усяго каля 10 чалавек) № 6642-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".