Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ГАЛАХ Сцяпан Яцкевіч
[1906, в. Камень Люблінскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у в. Сталовічы (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 25.3.1940. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 6.5.1989. Асабовая справа Г. № 8245-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.