Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ВАРАТЫНСКІ Уладзімір Антонавіч
[6.1.1890, мяст. Ракаў Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у 1-м класе Мінскага прыходскага вучылішча. Падчас 1-й сусветнай вайны служыў у арміі ў званні прапаршчыка. У 1930-я г. выкладчык Мінскага дарожна-механічнага тэхнікума. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.9.1938 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлоўская, д. 79, кв. 17. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 31.10.1939 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены ў 1943. Жыў у Ленінагорску Усходне-Казахстанскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага Суда БССР 11.2.1959. Асабовая справа В. № 13852-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.