Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ВАРАНКОВІЧ Мар’ян Іосіфавіч 

ВАРАНКОВІЧ Мар’ян Іосіфавіч

[1902, в. Гарэлы Луг Ба-
рысаўскага пав. Мінскай. губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Асінагарадок (цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.10.1944 на хут. Міхалінка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ 9.3.1946 за “дапамогу нямецкім акупантам” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. 8.3.1948 мера пакарання заменена выдаленнем з СССР. Вызвалены 12.5.1948. Перададзены польскім уладам. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.11.1992. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".