Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ВАНЬКЕВІЧ Міхаіл Іванавіч 

ВАНЬКЕВІЧ Міхаіл Іванавіч

[1.11.1901, в. Ляжына Ігумен-
скага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. –
23.5.1947, Віцебск, турма МДБ]. Са шматдзетнай бел. сялянскай сям’і. Скончыў рамеснае вучылішча, Ігуменскі педагагічны тэхнікум, педагагічны ф-т БДУ (1928). Накіраваны загадчыкам у школу в. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл. Праз 4 гады пераведзены ў мяст. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на. З 1936 дырэктар школы ў пас. Калодзішчы таго ж р-на. Быў жанаты на Любові Міхайлаўне Парабковіч, меў трое дочак: Маю (н. ў 1931, скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага, працавала настаўніцай рускай і бел. мовы і літаратуры, з 1986 на пенсіі), Алену (1932, скончыла хімічны ф-т БДУ, аспірантуру пры АН БССР, абараніла кандыдацкую дысертацыю, працавала дацэнтам у Мінскім педагагічным інстытуце, з 1994 на пенсіі), Элісу (1937, скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, працавала інжынерам-канструктарам, з 1995 на пенсіі). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны ў ліп. 1944. Неўзабаве вызвалены. Праз некалькі дзён зноў арыштаваны. Этапаваны на Урал. Праз год вёрнуты ў Мінск. У крас. 1946 асуджаны асобай нарадай пры МДБ да 10 гадоў ППЛ. Загінуў у зняволенні.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".