Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя » Том IV. Кнiга I » ВАНЕВІЧ Мар’ян Уладзіслававіч
[1906, Тышменіца, Украіна – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Лявонпальскай школы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 20.7.1940 у в. Грудзінава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.11.1941 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі “Стральцы” і за “сувязь з польскай паліцыяй” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.