Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » БУТКЕВІЧ Вацлаў Пятровіч 

БУТКЕВІЧ Вацлаў Пятровіч

[1902, Сувалкі, цяпер Польшча – ?], педагог. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Перадзел (Перадзелы) Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 19.7.1940. Асуджаны 22.3.1941 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 15.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 9.6.1989. Групавая справа Б. і інш. № 8605-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

10.11.1939 у в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. арыштаваны селянін-аднаасобнік Буткевіч Пётр Паўлавіч (н. 1873 у Сувалках; атрымаў вышэйшую адукацыю), бацька Вацлава Буткевіча. 29.6.1940 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ і этапаваны ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 7.9.1989. Асабовая справа Б. № 9928-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".